«Каворкінг» Слуцкай епархіі перамог у конкурсе сацыяльных праектаў
Распрацаваны святарамі і валанцёрамі праваслаўнай Слуцкай епархіі праект «Моладзевы адукацыйны праваслаўны каворкінг-цэнтр «Сафія» заняў трэцяе месца ў конкурсе-выставе сацыяльных праектаў «SOCIDEA’15».
Выстава прайшла ў межах Моладзевага інавацыйнага тыдня INMAX’15 і аб’яднала на сваіх пляцоўках лепшыя навуковыя і сацыяльныя праекты, паведамляе church.by.
Узнагароджанне пераможцаў конкурса адбудзецца 18 снежня ў 12:00 падчас цырымоніі закрыцця Моладзевага інавацыйнага тыдня ў мінскім Бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогіяў.
Праектам случчанаў прадугледжваецца стварэнне каворкінга з ПВХ-тэнтаў агульнай плошчай 100 квадратных метраў, у якім у цёплы час года для моладзі Слуцка пройдуць 45 адукацыйных мерапрыемстваў – духоўных сустрэчаў, трэнінгаў, семінараў, творчых вечарынаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)