Мінскія грэка-каталікі разам з дзецьмі з сацыяльнага прытулку знайшлі Святога Мікалая

грэкаУ Мінску ў грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры святога Язэпа 12 снежня вернікі прымалі дзяцей з мясцовага сацыяльнага прытулку.

Гасцей чакала незвычайная гульнявая праграма – ім паабяцалі сустрэчу са Святым Мікалаем, але на месцы яго не аказалася, таму прыйшлося яго шукаць, і ў гэтым дзецям дапамаглі валанцёры-каталікі, якія распавялі ім пра казачнага персанажа, а таксама сапраўднага святога, які стаўся яго прататыпам – святога Мікалая з малаазійскага горада Патара, паведамляе svjazep.org.

Гэта не апошняя акцыя для дзяцей, якую ладзіць грэка-каталіцкі цэнтр. Усе жадаючыя могуць далучыцца да збору падарункаў, які распачалі валанцёры.

Гродзенскія семінарысты завіталі да дзяцей-інвалідаў

Навучэнцы рыма-каталіцкай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 16 снежня наведалі дзяцей-інвалідаў з дома-інтэрната ў вёсцы Галавічполле. Насельнікі дома-інтэрната — сіроты альбо дзеці, ад якіх адмовіліся бацькі.

инвалидыПрэфект семінарыі кс. Андрэй Лішко правёў для дзяцей катэхезу пра Божае Нараджэнне, пасля семінарысты падзяліліся з выхаванцамі аплаткай, спявалі з імі калядныя песні і паглядзелі невялічкі канцэрт, падрыхтаваны калектывам інтэрната, паведамляе catholic.by.

У Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча з дзецьмі-інвалідамі і іх бацькамі

У Лідзе ў капліцы Маці Божай з Лурду ў гэты дзень адбылася аплаткавая сустрэча з бацькамі дзяцей-інвалідаў і імі самімі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя планы супрацоўніцтва ў наступным годзе.

Сястра Аліцыя Шадурская SSND, якая апякуецца сем’ямі інвалідаў, і кс. капелан Юрый Беганскі павіншавалі ўдзельнікаў сустрэчы і ўручылі калядныя падарункі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі