Сярэдні беларус за жыццё глядзіць тэлевізар 5,8 года, а чытае – 5 месяцаў

белорусы

Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыццё спіць 26,6 года, а есць 3,9 года – пры сярэдняй працягласці жыцця 73,2 года. Такія дадзеныя прывяла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў хатніх гаспадарак Белстата Іна Канашонак на пасяджэнні круглага стала па выкарыстанні сутачнага фонду часу насельніцтвам.

Таксама, па дадзеных Белстата, беларус у сярэднім гатуе ежу 2,5 года, глядзіць тэлевізар 5,8 года, а чытае мастацкую літаратуру ўсяго толькі 5 месяцаў, перадае БЕЛТА.

Атрымліваецца, што беларусы спяць даўжэй амерыканцаў і ангельцаў (25 і 26 гадоў адпаведна). Пры гэтым сярэдні амерыканец больш беларуса глядзіць ТБ – 9 гадоў, а ангелец больш часу траціць на харчаванне – 4,3 года.

Прайшла прэзентацыя вынікаў выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, якое Белстат у 2015 годзе правёў пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва. Абследавана 6 тыс. хатніх гаспадарак, або каля 11 тыс. чалавек ва ўсіх абласцях і Мінску, што атрымаць дэталізаваны сацыяльны партрэт беларусаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі