У Нідэрландах антымігранцкі выступ скончыўся сутыкненнямі з паліцыяй

протестУ Нідэрландах 16 снежня ў горадзе Гелдэрмалсене акцыя пратэсту супраць міграцыйнай палітыкі ўладаў скончылася сутыкненнямі дэманстрантаў з паліцыяй.

Жыхары аднаго з раёнаў Гелдэрмалсена выйшлі на вуліцу, выказваючы незадаволенасць планамі будаўніцтва ў іх камуне цэнтра размяшчэння ўцекачоў. Пратэстоўцы накіраваліся да будынка гарадской рады, дзе праходзіла нарада па пытаннях будаўніцтва. Натоўп мітынгоўцаў ўварваўся ў будынак і перапыніў пасяджэнне, паведамляе ru.euronews.com.

Нягледзячы на ​​тое, што чыноўнікі пакінулі будынак рады, пратэстоўцы не разыйшліся, а пачалі кідаць у паліцэйскіх камяні, металічныя банкі і петарды.

Галандскія СМІ называюць здарэнне самым маштабным антыімігранцкім выступам у гэтым годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі