Актывісты БХД заклікалі бабруйчанаў абараніць жыццё

IMG_20151217_125138

У Бабруйску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыю ў межах кампаніі “У абарону жыцця”, падчас якой раздавалі тэматычныя матэрыялы і матэрыялы пра БХД.

Акцыю пачалі на пешаходнай зоне каля гарадскога рынку, заходзілі ў крамы. “У асноўным звярталіся да маладых людзей – яны ахвотна фатаграфаваліся з намі. Старэйшыя таксама ставілі подпісы і станоўча ставіліся да нашай працы, ухвалялі”, – паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, паведамляе bchd.info.

Таксама актывісты прапаноўвалі мінакам пазбіраць сярод іх знаёмых подпісы ў падтрымку пралайф-ініцыятываў БХД. Некаторыя пагадзіліся.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі