Гуляка павіншаваў епіскапа Антонія з 35-годдзем
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 18 снежня узначаліў Боскую літургію ў слуцкім праваслаўным Міхайлаўскім кафедральным саборы з нагоды свайго 35-годдзя.
Епіскапу саслужылі святары сабора, благачынныя шэрагу акругаў епархіі, а таксама госць з Мінска – благачынны 3-й Мінскай акругі, настаяцель храма Аляксандра Неўскага пратаіерэй Мікалай Коржыч, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Па заканчэнні богаслужбы пратаіерэй Мікалай Коржыч агучыў віншавальныя адрасы, накіраваныя уладыку Антонію Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Філарэтам і Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, а таксама ўручыў падарунак ад імя вернікаў свайго храма.
Таксама быў агучаны віншавальны адрас ад Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі.
Ад імя духавенства кафедральнага сабора пратаіерэй Ігар Штэпа ўручыў уладыку Антонію мітру.
На памяць тым, хто прыйшоў на богаслужбу, епіскап Антоній дарыў царкоўныя календары на наступны год.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)