Маці Тэрэза будзе прызнаная каталіцкай святой

терезаВатыкан абвесціў аб пачатку працэса кананізацыі святой Тэрэзы з Калькуты – маці Тэрэзы.

Папа Рымскі Францыск прызнаў другі цуд, здзейсненае пры яе заступніцтве, калі малітвамі да маці Тэрэзы ацаліўся жыхар Бразіліі, які пакутваў на інфекцыйную хваробу мозгу, якая прывяла да шматлікіх абсцэсаў і гідрацэфаліі, , паведамляе ru.radiovaticana.va.

Менавіта да маці Тэрэзы маліліся сваякі хворага, які вылечыўся насуперак прагнозам лекараў. Медыцынская камісія Ватыкана прызнала гэты выпадак «невытлумачальным з пункту гледжання сучаснай навукі».

Кананізацыя адбудзецца ў верасні наступнага года.

Агнэс Гонджа Баяджыў, якая пасля атрымала імя маці Тэрэза з Калькутты (1910-1997), нарадзілася ў македонскім горадзе Скап’е. У 18 гадоў яна ўступіла ў ірландскі манаскі ордэн «Ірландскія сёстры Ларэта», які і накіраваў яе з місіяй у Калькуту.

Дзейнасць заснаванай ёю кангрэгацыі “Сёстры місіянеркі любові» з 1965 года па сённяшні дзень распаўсюджваецца на ўвесь свет. У 1979 годзе маці Тэрэзе была прысуджаная Нобелеўская прэмія міру «За дзейнасць у дапамогу спрагненаму чалавеку». У 2003 годзе каталіцкая царква прылічыла яе да ліку благаслаўлёных.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі