На ўзнагароджанні прызёраў конкурсу «Жыццё пад сэрцам» будуць збіраць сродкі для хоспіса

хоспіс

Падчас узнагароджання прызёраў журналісцкага пралайф-конкурсу «Жыццё пад сэрцам» 19 снежня пройдзе збор сродкаў у падтрымку будаўніцтва новага дзіцячага хоспіса.

Грошы патрэбныя на завяршэнне ўнутраных аздобных прац і набыццё дарагога абсталявання, без устаноўкі якога немагчыма ўвесці будынак у эксплуатацыю. Калі сродкі сабраць не атрымаецца, будоўлю прыйдзецца «замарожваць», а гэта пацягне вялікія дадатковыя выдаткі і адкладзе на няпэўны час магчымасць аднавіць працу.

Нагадаем, узнагароджанне адбудзецца па адрасе вуліца Старавіленская 131. Пачатак у 14:00. Прызёрамі конкурсу сталі: 1-е месца — Павел Міцкевіч («Комсомольская правда в Белоруссии»), 2-я — Юлія Чырва (Sobor.by), 3-е — Алена Шабуня (Krynica.info).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі