Нетаньяху: Ізраіль – адзіная краіна на Блізкім Усходзе, якая абараняе хрысціян

нетаньяху

У сваім відэазвароце да Ізраільскага форуму па пытаннях прызыву хрысціян прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што Ізраіль з’яўляецца адзінай дзяржавай Блізкага Ўсходу, якія абараняюць хрысціян, якіх пераследуюць і забіваюць радыкальныя ісламісты ў краінах, дзе большасць насельніцтва вызнае іслам.

Ізраільскі форум па пытаннях прызыву хрысціян – гэта грамадская арганізацыя, якую ўзначальвае грэцкі праваслаўны святар Габрыэль Надаф, асноўнай мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне прызыву хрысціянаў у ў войска Ізраіля. Як адзначыў Нетаньяху, дзякуючы намаганням арганізацыі 200 хрысціянскіх добраахвотнікаў уступілі ў войска. Паводле яго слоў, абарона грамадства ад ісламісцкіх баевікоў з’яўляецца агульнай справай прадстаўнікоў усіх канфесій.

У той жа час, Камісія па пытаннях справядлівасці і міру Асамблеі каталіцкіх святароў Святой Зямлі раней выдала пасланне, у якім паведамлялася, што ізраільскі ўрад праводзіць дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненні да мусульман, заахвочваючы ўступленне ў ВС Ізраіля толькі арабаў-хрысціян, а не арабаў наогул. Акрамя таго, як заяўляецца ў дакуменце, армія выкарыстоўваецца для прыгнёту народа Палестыны, тым самым ператвараючыся ў прыладу декансалідацыі арабскай абшчыны ў Ізраілі.

Па матэрыялах Agenzia Fides.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі