Па аналогіі з «прагуглі» пастар з Барысава запусціў анлайн-праект “Прабіблі”
Моладзевы пастар барысаўскай поўнаевангельскай царквы «Святло міру» Юры Астраленка распрацаваў і запусціў інтэрнэт-праект, які зможа зрабіць вывучэнне Бібліі заняткам, займальным для падлеткаў і моладзі.
Праект «Прабіблі» названы так па аналогіі з «прагуглі». Сутнасць праекта заключаецца ў адгадванні загадак, адказ на якія можна знайсці ў Бібліі. За правільны адказ на простую загадку даецца адна «мудрасць», на складаную – дзве. А калі чалавек на працягу трох дзён не адгадвае ніводнай загадкі, налiчваецца адзін «грэх» – адмінусоўваецца адна «мудрасць», а адна раней адгаданая загадка пераходзіць у разрад неразгаданай.
Аўтар праекта Юрый Астраленка прыдумаў праект пасля таго, як адна з выхаванак падлеткавай групы, якой ён даў хатняе заданне – палічыць ў Бібліі, колькі гадоў было Іакаву, калі нарадзіўся Іосіф, – пасля патэлефанавала і распавяла, што правяла за разгадваннем загадкі 4 гадзіны з Бібліяй, бо вельмі захапілася пошукам адказу.
Сёння сайт «Прабіблі» аб’ядноўвае ўжо 338 даследчыкаў Бібліі, і не толькі з Беларусі, якія адгадалі ў агульнай складанасці больш за шэсць з паловай тысячаў біблейскіх загадак.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)