У савет Гродзенскай епархіі увайшоў святар – публіцыст і перакладчык
У Гродне ў царкоўна-прыхадскім комплексе праваслаўнага Пакроўскага кафедральнага сабора 17 снежня адбыўся штогадовы сход духавенства Гродзенскай епархіі пад старшынствам архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.
Уладыка Арцемій ў сваім дакладзе распавёў пра спецыфіку выклікаў сучаснасці і адпаведнае ім супрацьстаянне. Сакратар епархіі мітрафорны пратаіерэй Анатоль Ненартовіч выступіў са справаздачай па статыстычных дадзеных аб працы прыходаў і заклікаў духавенства больш уважліва весці справаводства, паведамляе orthos.org.
Падчас зацвярджэння епархіяльнага савета ў яго быў уведзены настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна пратаіерэй Георгій Рой, перакладчык і публіцыст, вядомы культуралагічным асветніцтвам.
У якасці асобнай структуры з місійна-катэхізатарскага аддзела былі выведзеныя місіянерскі аддзел і аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, кіраўнікамі якіх сталі іерэі Андрэй Наздрын і Ігар Данільчык.
У Слуцку пачатая падрыхтоўка да юбілею Сафіі Слуцкай
У гэты ж дзень у Слуцку пад старшынствам епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія адбылося чарговае пашыранае пасяджэнне Епархіяльнага савета Слуцкай епархіі, да ўдзелу ў якім былі запрошаныя благачынныя Слуцкай епархіі і іх памочнікі, а таксама кіраўнікі епархіяльных аддзелаў, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Падчас пасяджэння абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да намечанага на 25 снежня сходу духавенства Слуцкай епархіі. Таксама вырашаліся пытанні аб стварэнні епархіяльнага склада і аспектах працы паломніцкага аддзела.
Благачынным было даручана распрацаваць планы правядзення юбілейных мерапрыемстваў да святкавання 1 красавіка 430-годдзя з дня нараджэння святой Сафіі, княгіні Слуцкай.
Кіраўнік епархіяльнага аддзела па справах моладзі Павел Сяргееў агучыў план дабрачыннай акцыі «Каляды прыходзіць да кожнага».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)