Дзіцячы хор смаргонскай парафіі чакае запрашэнняў з выступамі

смаргоньЦягам Адвэнту дзіцячы хор парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні рыхтуе новую праграму – святочны канцэрт з разважаннямі.

У мэтах хору – выступы ў сваё і іншых парафіях, выступ у вайсковай частцы. Таксама хор чакае і іншых запрашэнняў, паведамляе catholic.by.

Дзіцячы хор смаргонскай парафіі існуе некалькі гадоў, сёння ў ім спяваюць 30 дзяўчынак ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.

Смаргонскі дзіцячы хор неаднаразовы ўдзельнічаў у канцэртах музычнага фестываля «Цэцыліяда», якія штогод праходзяць у смаргонскім араторыі святога Яна Боско, мае досвед выступаў у іншых парафіях, бальніцы, доме састарэлых, вайсковых частках. У студзені хор браў удзел у Фестывалі калядных спеваў у Іўі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі