Елісавецінскі манастыр правядзе навагодняе свята на сваім падворку

сиринМінскі праваслаўны жаночы Елісавецінскі манастыр запрашае на навагодняе свята для малых, якое адбудзецца ў кантактным заапарку «Сірын» на падворку мясціны ў вёсцы Лысая Гара 9 студзеня ў 11:00.

У гэты дзень манастырскі падворак ператворыцца ў казачны горад. У кошт квітка ўваходзіць навагодняе віншаванне на вуліцы з конкурсамі, рухомымі гульнямі, карагодамі, падарунак на памяць кожнаму дзіцяці, уваход у заапарк для маляняці і двух дарослых, чай з смачным пачастункам, катанне дзяцей на сапраўдным паўночных аленях. Кошт квітка для трох – двух дарослых і дзіцяці – 250 тысяч. Удзел яшчэ аднаго дзіцяці – 80 тысяч рублёў, паведамляе pravminsk.by.

Замовіць квіткі можна па тэлефоне 8029191 38 78.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі