Каталікі з “Чыстага сэрца” прывезлі выхаванцам калоніі ліст ад мітрапаліта Кандрусевіча

калонияСупрацоўнікі і валанцёры каталіцкай місіі «Чыстае сэрца» 17 снежня наведалі выхаванцаў Крывіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 3.

Для спецыфічнай аўдыторыі, – 95 хлопцаў ад 12 да 18 гадоў, якія раней здзейснілі злачынствы, – быў падрыхтаваны мюзікл пра юнака з няпростым лёсам, які, нягледзячы на свае памылкі, сустракае ў у сваім жыцці дабро і Бога, паведамляе catholic.by.

Дырэктар місіі кс. Юрый Санько прачытаў выхаванцам калоніі ліст мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які перадае ім словы падтрымкі і пераконвае, што ніколі не позна змяніцца, стаць лепшым і вышэйшым за абставіны.

Таксама госці прывезлі падарункі ад дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – курткі, байкі, майкі, шапкі, красоўкі.

У Магілёве святар прыйшоў на сустрэчу ў клуб “цяжкіх” дзяцей

У Магілёве клірык праваслаўнага Трохсвяцкага сабора пратаіерэй Раман Выгоўскі 15 снежня прыйшоў на сустрэчу клуба «Выбар» пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Агат”. Чальцамі клуба з’яўляюцца падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Сустрэча прайшла ў форме гульні “Складнікі маральных учынкаў”, у якасці эксперта на якую быў запрошаны а. Раман, паведамляе mogeparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі