Лукашэнка вызначыў эканамічны курс Беларусі на 2016 год

деньгиПрэзідэнт Беларусі Лукашэнка 18 снежня зацвердзіў Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2016 год.

У 2016 годзе прыярытэтнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі з’яўляецца зніжэнне інфляцыі да 12%. Дасягненне параметру па інфляцыі будзе забяспечвацца шляхам кантролю над грашовай прапановай. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы складзе 16-20%, паведамляе БЕЛТА.

У 2016 годзе будзе праводзіцца гнуткая курсавая палітыка, якая прадугледжвае забеспячэнне дынамікі абменнага курсу на аснове попыту і прапановы на валютным рынку.

Золатавалютныя рэзервы плануецца нарасціць на $0,3 млрд.

Стаўка рэфінансавання да канца 2016 года павінна знізіцца да 21-24% гадавых.

Прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі ў 2016 годзе прагназуецца на ўзроўні 14-18%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі