Пад Слонімам перапахавалі васьмярых салдатаў вайны

похороныУ вёсцы Касцяні пад Слонімам 16 снежня настаяцель праваслаўнага храма Георгія Пераможцы святар Іаан Кісель узяў удзел у цырымоніі перапахавання парэшткаў васьмі воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Перш чым парэшткі воінаў былі аддадзены зямлі, а. Іаан здзейсніў памінальную літыю па загінулых, паведамляе eparhia.by.

Пад Брэстам служылі літыю аб загінуўшых у Першай сусветнай вайны

У вёсцы Скокі пад Брэстам на тэрыторыі гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў» 12 снежня адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная 98-й гадавіне падпісання перамір’я на Усходнім фронце ў Першай сусветнай вайне.

У гэтым годзе рэканструкцыя ўпершыню прайшла ў статусе абласнога мерапрыемства. Удзел у рэканструкцыі ўзялі 150 удзельнікаў з 20 ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі і Украіны, паведамляе tomin.by.

Настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма ў суседняй вёсцы Вістычы пратаіерэй Анатоль Пашкевіч адслужыў на пачатку рэканструкцыі літыю аб усіх загінулых у гады Першай сусветнай вайны.

У Лідзе святар павіншаваў ветэранаў-ракетчыкаў

У Лідзе 17 снежня настаяцель вайсковага храма прапачэснага Сергія Раданежскага Лідскага памежнага атрада пратаіерэй Аляксій Івашкевіч узяў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 55-годдзю ўтварэння 49-й ракетнай дывізіі, а таксама Дню стварэння ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.

Віншуючы ўдзельнікаў сходу, на які прыйшлі ветэраны-ракетчыкі, а. Аляксій звярнуўся да іх са словамі настаўлення і пажаданняў, а таксама быў узнагароджаны граматай ветэранскай арганізацыі «За духоўнае, маральнае, ваенна-патрыятычнае выхаванне», паведамляе lida-eparhia.by.

Благачынны II Барысаўскай акругі праваслаўных цэркваў іерэй Сергій Башкірыі 12 снежня ўзяў удзел у цырымоніі прынясення прысягі ў 72 гвардзейскім Аб’яднаным Вучэбным Цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.

Святар блаславіў салдат і акрапіў святой вадой, паведамляе borisoveparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі