У Ашмянах пройдзе святарскі чэмпіянат па футболе

футболУ Ашмянах 28 снежня пройдзе IV чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі.

Гродзенская дыяцэзія прымае чэмпіянат ужо ў другі раз. Адзін з яго арганізатараў, пробашч новай гродненскай парафіі Святога Духа ў мікрарайне Альшанка кс. Павел Салабуда распавёў, што што ў спаборніцтвах возьмуць удзел шэсць камандаў – па адной з кожнай дыяцэзіі, а таксама асобныя каманды семінарыстаў з Гродна і з Пінска, паведамляе catholic.by.

Распачнецца турнір Святой Імшой у 12.00 у ашмянскай парафіі святога Міхала Арханёла.

Папярэднія чэмпіянаты праходзілі ў Лідзе (2012 год), Лепелі (2013 год) і Маладзечне (2014 год). Чэмпіён турніра — каманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі – перамагала запар усе тры гады.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі