У Брэсце распачаты збор калядных падарункаў для абдзеленых дзяцей
У Брэсцкай праваслаўнай епархіі па блаславенні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана стартавала акцыя «Падаруй Каляды дзіцяці».
Падчас акцыі кожны можа прынесці новыя рэчы, канцылярскія тавары, кнігі, прысмакі, з якіх у прыходах будуць фармавацца калядныя падарункавыя наборы для дзяцей з сацыяльных прытулкаў, рэабілітацыйных цэнтраў, для спецыялізаваных школаў для дзяцей з абмежаваннямі, паведамляе ekklisia.by.
Згодна з традыцыяй, кожны падарунак ўручыць асабіста біскуп Іаан.
У Тарасава пад Мінскам стартавала «Кошык міласэрнасці» для анкахворых дзяцей
У вёсцы Тарасава пад Мінскам па благаславенні настаяцеля праваслаўнага храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэя Сергія Кузьмянкова з пачаткам Каляднага паста стартавала акцыя «Кошык міласэрнасці».
У «Кошык міласэрнасці» можна ахвяраваць толькі новыя рэчы: альбомы і паперу для малявання, каляровыя алоўкі і фламастэры, наборы для творчасці, кнігі маральнага зместу, цацкі (не мяккія). Таксама можна ўнесці грашовыя сродкі, паведамляе pravminsk.by.
Сабраныя падарункі будуць дастаўленыя валанцёрамі дзецям, якія знаходзяцца на лячэнні ў Рэспубліканскім анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)