У Салігорску святар парэкамендаваў сёстрам сачыць за ветлівасцю ў храме

сестрыУ салігорскім кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы 15 снежня адбылася сустрэча выконваючага абавязкі дабрачыннага Салігорскай акругі праваслаўных цэркваў, ключніка сабора пратаіерэя Рыгора Бяляцкага, з сёстрамі з прыходскага сястрынства святой Ксеніі Пецярбургскай.

Пасля супольнай малітвы за акафістам сястры падвялі вынікі працы ў адыходзячым годзе, выслухалі пажаданні святара – сачыць за тым, каб людзі, якія ўпершыню прыйшлі ў храм, не сутыкаліся з заўвагамі аб няведанні царкоўнага этыкету, а таксама часцей наведваць цяжкахворых пацыентаў салігорскай бальніцы і прапаноўваць ім падрыхтавацца да споведзі і прычасця, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Сястрынства святой Ксеніі Пецярбургскай, утворанае ў 1996 годзе, аб’ядноўвае 68 прыхаджанак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі