У студзені на сусветныя экраны выходзіць «Уваскрасенне Хрыста»
На 22 студзеня прызначаная сусветная прэм’ера карціны “Уваскрасенне Хрыста” амерыканскай кінакампаніі “Sony Pictures Entertainment”. Яшчэ да выхаду фільма яго стваральнікаў абвінавацілі ў антысемітызме.
Карціну Рэйнальдса па яго сцэнары, напісаным ў суаўтарстве з Полам Айела і Карэн Янсзэнам, як і «Страсці Хрыстовы» Мэла Гібсана, абвінавацілі ў прадузятым адлюстраванні персанажаў-юдэяў.
Кінаапавяданне вядзецца ад імя рымскага цэнтурыёна Клавіуса (Джозэф Файнс), які атрымлівае загад здабыць неабходныя доказы, каб абвергнуць факт уваскрасення Ісуса.
Старэйшы віцэ-прэзідэнт падраздзялення “Sony Pictures Entertainment” “Affirm Films”, Рыч Пелуза, адказны за выпуск фільмаў на рэлігійную тэматыку, адзначыў, што ў стварэнне «Уваскрэсення Хрыста» (арыгінальная назва фільма – “Risen”) кампанія ўклала вельмі сур’ёзныя рэсурсы. «У выпадку з “Уваскрэсеннем Хрыста” кампанія “Affirm Films” ідзе ва-банк», – кажа Пелуза.
Таксама Пелуза адмёў абвінавачванні ў жаданні паказаць віну ў распяцці Хрыста габрэяў, падкрэсліўшы, што з пункту гледжання веры адказнасць за распяцце Хрыста ляжыць на ўсім чалавецтве. «З хрысціянскага, духоўнага пункту гледжання, я нясу адказнасць за распяцце Ісуса Хрыста. Я маю на ўвазе, мы ўсё – пашкоджанае чалавецтва”, – кажа Пелуза.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)