Ізраіль авінавацілі ў гібелі аднаго з лідараў арабскіх тэрарыстаў
Адзін з уплывовых дзеячаў ісламісцкага руху “Хэзбала” Самір Кунтар 20 снежня загінуў у прыгарадзе Дамаска ў выніку авіяўдару. Ліванскія радыкалы абвінавацілі ў нападзе ізраільскія ВПС, у адказ на што Ізраіль не пацвердзіў, але і не абверг дачыненне да авіяўдару.
Прадстаўнік ізраільскага кабміна генерал-маёр запасу Арміі абароны Ізраіля Ёав Галант пракаментаваў: “Я не падцвярджаю і не адмаўляю што-небудзь, звязанае з гэтай справай. Гэта добра, што такія людзі, як Самір Кунтар, не будуць часткай нашага свету”, паведамляе ВВС.
Авіяўдар быў нанесены раніцай па сталічным раёне Джарамана, дзе пражываюць пераважна друзы і хрысціяне, а таксама спачуваючыя сірыйскаму лідэру Башару Асаду.
Кунтар – прадстаўнік арабамоўнай этнаменьшасці друзаў – правёў 29 гадоў у ізраільскай турме па абвінавачванні ў нападзе на паліцэйскіх, падчас якога былі забітыя чатыры чалавекі, у т. л. маленькія дзеці аднаго з паліцэйскіх.
16 ліпеня 2008 года разам з яшчэ чатырма тэрарыстамі Кунтар быў вызвалены з турмы ў абмен на целы ізраільскіх салдатаў Эхуда Гольдвасэра і Эльдада Рэгева, забітых баевікамі “Хэзбалы” у ліпені 2006 года. Пасля вызвалення, выступаючы на ўрачыстасцях, уладкованых ў яго гонар кіраўніцтвам “Хезбалы”, Самір Кунтар адкрыта заяўляў, што забіваў мірных ізраільцянаў, і кляўся працягваць “забіваць сіяністаў”.
У верасні Дзярждэпартамэнт ЗША назваў Кунтара адным з самых вядомых прадстаўнікоў радыкальнай групоўкі. Пакуль дакладна невядома, на чыім баку Кунтар ваяваў у Сірыі, аднак “Хэзбала” адправіла сотні сваіх байцоў у шэрагі абаронцаў прэзідэнта Асада.
ВПС ЗША нанеслі памылковы ўдар па іракскім саюзнікам
Дзевяць іракскіх вайскоўцаў, у т. л. адзін афіцэр, загінулі 19 снежня ў выніку ўдару, нанесенага ВПС ЗША.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне горада Эль-Фалуджа, дзе працягваецца наступ іракскай арміі на пазіцыі ІДІЛ.
Міністр абароны ЗША Эштан Картар патлумачыў трагедыю “памылкай абодвух бакоў”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)