Ураду Бурундзі далі чацвёра сутак на згоду ўпусціць у краіну міратворцаў

камерунУрад Бурундзі – афрыканскай краіны, дзе разгараецца грамадзянская вайна паміж кіруючым народам хуту і этнічнай меншасцю тутсі – адмовіўся ўпусціць на тэрыторыю краіны міратворчыя войскі. Напярэдадні Афрыканскі саюз прыняў рашэнне разгарнуць у Бурундзі пяцітысячны ваенны кантынгент для спынення ваеннага канфлікту.

Савет міру і бяспекі Афрыканскага саюза даў Бурундзі ўраду 96 гадзін на прыняцце станоўчага рашэння адносна разгортвання міратворчай місіі. У выпадку адмовы Асамблея АС зможа звярнуцца да артыкула 4 саюзнага статута, які дазваляе інтэрвенцыю з міратворчай мэтай у краіну – чальца АС у выпадку сур’ёзнай пагрозы жыццю мірнага насельніцтва, паведамляе ru.euronews.com.

Канфлікт паміж двума народнасцямі аднавіўся ў Бурундзі з красавіка пасля рашэння прэзідэнта-хуту П’ера Нкурунзізу застацца на трэці тэрмін насуперак канстытуцыі краіны. Па дадзеных ААН, з 26 красавіка не менш за 400 чалавек былі забітыя і каля 3,5 тысячы арыштаваныя.

Урад абвінавачвае суседнюю Руанду ў падтрымцы ўдзельнікаў антыўрадавых выступаў – меншасці тутсі.

І ўрад, і апазіцыя Бурундзі станоўча паставіліся да прапановы Уганды правесці 28 снежня перамовы паміж канфліктуючымі бакамі на сваёй тэрыторыі.

У сталіцы Самалі у тэракце загінулі тры гараджаніна

Як мінімум тры чалавекі 19 снежня загінулі ў сталіцы Самалі Магадыша ў выніку магутнага выбуху. Выбуховае прыстасаваньне было закладзенае ў аўтамабілі.

Выбух быў здзейснены ў ажыўленым цэнтры горада. Па дадзеных паліцыі, большасць пацярпелых – звычайныя мінакі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі