Наваполацкія прыходскія сёстры правядуць ранішнік для сацыяльных сіротаў

подаркиСёстры з наваполацкага прыходскога сястрынства пры храме абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» 18 снежня наведалі сацыяльны прытулак, дзе часова знаходзяцца дзеці з праблемных сем’яў. Сястра Вераніка Ластоўская правяла перадкалядную гутарку і ўручыла дзецям прысмакі.

Таксама быў абраны час правядзення святочнага ранішніка, паведамляе eparhia992.by.

У гэты ж дзень чальцы слуцкага моладзевага брацтва Сафіі Слуцкай пазнаёміліся з жыхарамі гарадскога Дзіцячага дома сямейнага тыпу за сяброўскім чаяваннем, прынёсшы з сабой прысмакі і падарункі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У Драгічыне дзяцей вучылі маліцца аб памерлых сваяках

Настаяцель Срэценскага храма ў Драгічыне іерэй Аляксандр Кучма разам з сёстрамі прыходскога сястрынства з 14 па 16 снежня правёў кіналекторыі у абарону сямейных каштоўнасцяў для розных паралеляў гарадской гімназіі.

Асаблівую ўвагу святар надаў пятай запаведзі аб шанаванні бацькоў і неабходнасці маліцца за спачылых старэйшых сваякоў, а таксама паказаў урыўкі з фільма Сяргея Безрукова «Мамы», паведамляе ekklisia.by.

У Магілёве 11 снежня на базе гарадской гімназіі № 1 прайшоў агульнагарадскі бацькоўскі сход «Дзеці вачыма бацькоў, бацькі вачыма дзяцей» з удзелам святара пратаіерэя Андрэя Купцова, які падзяліўся з бацькамі парадамі аб тым, як заняць дзяцей падчас зімовых вакацыяў, паведамляе mogeparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі