Слонімцы правялі акцыю “У абарону жыцця”

Сябры Слонімскай суполкі БХД на чале з каардынатарам Івана Бедкам 19 снежня ў цэнтры Слоніма правялі акцыю “У абарону жыцця”. Актывісты раздавалі ўлёткі з тэкстам “Абараніце мяне, я таксама чалавек”, прысвечаныя стварэнню ўмоў для правядзення перадабортнага псіхалагічнага кансультавання жанчын, забароне рэкламаваць медпрэпараты, якія выклікаюць аборт.

У гэты самы дзень дзясяткі ўлётак былі распаўсюджаны і па паштовых скрынках гараджан, паведамляе bchd.info.

Усяго за дзень сябры Слонімскай суполкі БХД распаўсюдзілі каля 300 ўлётак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі