Слуцкія братчыкі наведалі сваіх аднагодкаў з абмежаваннямі

инвалидыЧальцы слуцкага праваслаўнага брацтва Сафіі Слуцкай 19 снежня наведалі гарадское аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў з святочнай праграмай па твістынгу.

Маладыя людзі навучылі людзей з асаблівасцямі развіцця рабіць «капелюшы і кароны», «рыцарскія мячы і шаблі», «сабачак», «жырафаў», «зайчыкаў», «кветкі» з паветраных шароў. Па словах выхавальнікаў, забавы інвалідаў з шарыкамі далі ім мноства пазітыўных эмоцыяў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Напярэдадні настаяцель Петрапаўлаўскага храма ў аграгарадку Вялікія Жухавічы пад Карэлічамі іерэй Віктар Рыбін наведаў насельнікаў Жухавіцкага дома-інтэрната. Святар пагутарыў з насельнікамі, а затым адслужыў набажэнства у малітоўным пакоі дома-інтэрната, паведамляе.

У гэты ж дзень кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Навагрудскай епархіі пратаіерэй Аляксандр Шыш пабываў у Міры ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых. Святар даставіў сабраную сіламі епархіі зімовую вопратку.

У Пухавічах ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце ў капліцы лекара Панцеляймона 16 снежня набажэнства аб здароўі хворых адслужыў благачынны I Пухавіцкай акругі пратаіерэй Аляксандр Цэлкаў. Па заканчэнні набажэнства святар перадаў інтэрнату сабраную рэчавую дапамогу, паведамляе borisoveparhia.by.

У Дзятлаве святар сустрэўся з былымі зняволенымі

У Дзятлаве благачынны царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай Пінчук 16 снежня сустрэўся ў актавай зале РАУС з былымі вязьнямі. Святар нагадаў, што, нават калі чалавек спатыкнуўся, ніколі не позна вярнуцца на правільны шлях, а таксама распавёў былым зняволеным пра кнігі Фёдара Дастаеўскага, прысвечаныя тэме пакаяння, і пра вялікіх людзей, якія прайшлі турэмнае зняволенне, такіх, як акадэмік Сяргей Каралёў і свяціцель Лука, архіепіскап Крымскі і Сімферопальскі, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі