У салігорскай “Кароне” стартаваў збор калядных падарункаў
У Салігорску 19 снежня па благаславенні праваслаўнага епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія стартавала акцыя «Падаруй дабро на Каляды».
Акцыя будзе праходзіць да 30 снежня ўключна ў гандлёвым цэнтры «Карона» па будніх днях з 15:00 да 21:00, у выходныя дні – з 11:00 да 21:00, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Акцыю арганізавала моладзевае брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх, дзеючае пры кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Братчыкі будуць збіраць непсавальныя прадукты, цацкі, канцылярскія прылады і тавары гігіены для салігарчанаў з абмежаванымі здольнасцямі, самотных пажылых жыхароў раёна і малазабяспечаных сем’яў.
«Давайце разам зробім так, каб светлую радасць вялікага праваслаўнага свята Нараджэння Хрыстова змог адчуць кожны жыхар шахцёрскага краю», – заклікае гараджанаў кіраўнік брацтва Віктар Бровушкін.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)