Жанчыны з мінскай царквы «Благадаць» абмеркавалі праблему ўзаемаадносінаў са свякроўю
У мінскай поўнаевангельскай царкве «Благадаць» 11 снежня прайшоў жаночы вечар на тэму «Мая свякроў – сябар ці вораг?».
Пасля агульнай малітвы і праслаўлення лідар служэння «Жонкі ў малітве» Анастасія Кісляк нагадала пра гісторыю стварэння служэння, ідэя якога нарадзілася ў яе ў перыяд уласнай загружанасці хатнімі клопатамі, якія часта прыводзяць да адзіноты жанчыны з-за яе пастаяннай занятасці, паведамляе grace.by.
З развагамі на тэму ўзаемаадносінаў са свякроўю выступіла лідар жаночага служэння царквы «Благадаць» Ганна Татарыцкая, якая нагадала аб тым, як важна знайсці ў сабе сілы пераехаць, стварыўшы сям’ю, у асобнае жытло, нават калі гэта складана з матэрыяльнага гледзішча. Часта, падкрэсліла служэнка царквы, эканомячы грошы на набыццё свайго жытла за кошт жыцця ў кватэры бацькоў, маладыя з-за пастаянных канфліктаў пакаленняў разводзяцца раней, чым паспяваюць яго прыдбаць.
Прызнаўшы той факт, што многія свякрові загадзя не любяць сваіх нявестак, Ганна заклікала жанчын адначасова задумацца над пасылам «любіш мужа – любіш і яго маці».
Пасля працы ў групах, падчас якой верніцы дзяліліся ўласнымі перажываннямі па заяўленай праблеме сустрэчы, адбылося ток-шоў са свякровямі – жонкамі старэйшых служыцеляў царквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)