СХЖБ і ХДР пералічылі сродкі, сабраныя на будаўніцтва дзіцячага хоспісу

хоспіс

Кіраўніцтва грамадзянскай ініцыятывы Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў і аргкамітэту па стварэнні РГА “Хрысціянска-дэмакратычны рух” пералічылі на будаўніцтва пад Мінскам новага будынку дзіцячага хоспісу сродкі, сабраныя падчас узнагароджвання прызёраў конкурсу “Жыццё пад сэрцам” і іншых мерапрыемстваў.

“На жаль, сродкі не такія вялікія, як мы разлічвалі, але спадзяемся, што і яны дапамогуць у будаўніцтве хоспісу і яго ўзвядзенне не будзе прыпынена”, — адзначыў каардынатар СХЖБ Максім Гацак.

СХЖБ і ХДР таксама заклікаюць іншых грамадзян Беларусі пералічваць сродкі на будаўніцтва.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі