У Брунеі забаронена публічнае святкаванне Раства

У Брунеі забаронена публічнае святкаванне Раства ў любой форме, уключаючы нават нашэнне шапак як у Санта-Клаўса. Мусульманам, якія ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях, і арганізуючых іх хрысціянам пагражае зняволенне тэрмінам да пяці гадоў. Хрысціянам дазваляецца святкаваць Каляды толькі ў закрытым парадку.

Рада імамаў краіны сцвярджае, што гэты ўказ быў прыняты з мэтай абароны перакананняў мусульман. Па сцвярджэннях уладаў, публічнае святкаванне Раства парушае палажэнні крымінальнага кодэкса Брунея, які забараняе прапаганду іншых рэлігій акрамя ісламу сярод мусульман. Па сцвярджэнні імамаў, калядныя елкі, рассыланне калядных паштовак і іншыя атрыбуты гэтага свята могуць пахіснуць веру мусульман.

Варта адзначыць, што да нядаўняга часу Бруней быў адносна ліберальнай мусульманскай дзяржавай: жанчынам дазваляецца не хаваць твар, замежнікам – ужываць алкаголь не ў публічных месцах, і г.д., аднак у мінулым годзе кіраўнік краіны султан Хасанал Балкіях заявіў аб увядзенні законаў шарыяту . На працягу наступных трох гадоў у моц уступяць ўсе законы мусульманскага права, уключаючы адсячэнне рук і ног за крадзеж і пакаранне бізунамі за шлюбную здраду.

Па матэрыялах The Sydney Morning Herald.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі