У Мінску раскрыта заказное забойства: маладую пару забілі за 5 млн рублёў

нож2

У Мінску міліцыя раскрыла двайное забойства. У Маскоўскім раёне ў кватэры дома на вуліцы Алібегава былі знойдзены целы мужчыны і жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі.

Як паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама, на целе мужчыны налічылі каля 50, а жанчыны – каля 30 нажавых раненняў. Падазраваныя затрыманыя і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання.

Дваіх мужчын за 5 млн рублёў наняла былая сяброўка забітага, каб адпомсціць канкурэнтцы. Зараз заказніца кажа сцвярджае, што забіваць не прасіла, а хацела “адправіць” саперніцу ў бальніцу і за гэты час аднавіць адносіны з маладым чалавекам.

Забітай было 24 гады, а мужчыну 32. Іх забілі ў ноч з 16 на 17 снежня ў кватэры, дзе яны жылі. Цела знайшлі толькі праз некалькі дзён, паведамляе “Камсамольская праўда ў Беларусі”.

Падазраваных затрымалі на здымнай кватэры ў Калодзішчах. Ім пагражае да 25 гадоў зняволення або смяротнае пакаранне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі