Ратавальнікі з-за пажару эвакуявалі 20 чалавек з шматпавярхоўкі ў Брэсце

мчсУ Брэсце Днём 22 снежня адбыўся пажар у дзевяціпавярховым доме на вуліцы Маладагвардзейскай. Гарэла кватэра на другім паверсе. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Ратавальнікі з размешчаных вышэй паверхаў па лесвiчных маршах эвакуіравалі 20 чалавек, у тым лiку двое дзяцей.

У кватэры агнём цалкам знішчана маёмасць, з-за высокай тэмпературы пацярпелі 11 дзвярэй суседніх кватэр і аздабленне ў агульным калідоры.

Прычына пажару высвятляецца, меркаваная – неасцярожнасць пры курэнні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі