Арцыбіскуп Кандрусевіч: Для вяртання касцёла святога Язэпа патрэбныя грошы і вернікі

арц“Кожны касцёл будуецца для людзей, каб там людзі маглі маліцца, каб у сценах гэтага касцёла будаваць жывы касцёл, які складаецца з сэрцаў чалавечых”, – патлумачыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пазіцыю Каталіцкай Царквы ў Беларусі адносна будынка колішняга касцёла святога Язэпа падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі 23 снежня.

Мітрапаліт Кандрусевіч раіць падыходзіць да гэтага пытання, зыходзячы з таго, што касцёл святога Язэпа, аб магчымасці перадачы якога вернікам гаворыцца на працягу шмат гадоў, знаходзіцца не проста ў цэнтры старога Мінска, а ў ста метрах ад катэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

“Праз сто метраў ад яго знаходзіцца катэдра, якая можа змясціць яшчэ больш людзей. Сёння ёсць іншыя праблемы, якія трэба як мага хутчэй вырашыць. Сёння спальных раёнаў вельмі многа, і там няма касцёлаў, і чалавеку трэба ехаць далёка. Наша першаснае заданне сёння — будаваць там касцёлы — невялікія, функцыянальныя”, – тлумачыць герарх.

Для таго, каб касцёл быў перададзены вернікам, павінная з’явіцца манаская супольнасць, якая возьме на сябе адказнасць за матэрыяльнае забяспячэнне вядзення рэстаўрацыйных працаў, – кажа герарх. У такім выпадку, сцвяржае арцыбіскуп, “я буду першы стаяць пад яго дзвярамі і казаць, каб яго перадалі. Вядома, хацелася, каб там вяшчалася Божае слова, але ў яго рамонт трэба будзе ўкласці некалькі мільёнаў даляраў. За гэтыя грошы я пабудую 2-3 невялікія касцёлы ў спальных раёнах, дзе яны патрэбныя. Далей — колькі людзей будзе ў гэтым касцёле, калі нават катэдра, якая знаходзіцца побач, – няпоўная”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі