Мінская царква Ісуса Хрыста на Раство збірае падарункі патрабуючым

дары

Царква Ісуса Хрыста Мінска (хрысціяне поўнага Евангелля) запрашае 25 снежня ў 17:00 прыняць удзел ва ўрачыстым служэнні-вечары хвалы і пакланення, прысвечаным нараджэнню Ісуса Хрыста. У праграме – творчы нумар дзіцячай танцавальнай групы «Радасць Сіёна», яскравыя відэаролікі, прэм’ера песні ад моладзевай групы, слова пастара аб Растве.

Калі Ісус нарадзіўся, вешчуны прыйшлі пакланіцца да Яго сваімі дарамі. Таму ў царкве таксама вырашылі пакланіцца Госпаду сваімі дарамі і правесці акцыю «Калядны падарунак Ісусу». Сабраныя дары паедуць у дамы састарэлых, інтэрнаты, дзіцячыя дамы і ў маламаёмасныя сем’і.

«Прыносьце свае падарункі з сабой! Падзяліцеся радасцю Раства з тымі, хто не можа паклапаціцца пра сябе сам», – заклікаюць у царкве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі