Мітрапаліт Кандрусевіч: мы не можам зарэгістраваць “Радыё Марыя”

радыё

Каталіцкі Касцёл не можа зарэгістраваць у Беларусі “Радыё Марыя”. “У Міністэрстве юстыцыі нам кажуць, што гэта справы рэлігійныя, ідзіце ў камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў. А той рэгіструе рэлігійныя арганізацыі, дзе праводзяцца набажэнствы, а па радыё набажэнствы не праводзяцца”, — заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

“Горад нешта збіраўся ў гэтым напрамку зрабіць, нейкую прапанову там далі, паглядзім”, — сказаў ён.

Іерарх таксама заклікаў усіх, хто зацікаўлены, “маліцца, каб гэты крыжовы шлях завяршыўся, каб вернікі мелі гэтае радыё, бо яно сапраўды будзе служыць і каталікам, і іншым веравызнанням, і грамадству ў распаўсюджванні і замацаванні хрысціянскіх каштоўнасцяў”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі