У Брэсцкай крэпасці перапахавалі ахвяраў першага дня вайны

гробыНа тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» 17 снежня адбылося перапахаванне 13 вайскоўцаў і іх трох дзяцей, якія загінулі на досвітку 22 чэрвеня 1941 года. 74 гады іх парэшткі праляжалі ў артылерыйскай варонцы.

Памінальную літыю па загінулых адслужыў настаяцель Мікалаеўскага гарнізоннага храма іерэй Віталь Ханавец, паведамляе ekklisia.by.

Парэшткі загінулых былі знойдзеныя байцамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна мінабароны Беларусі сумесна з 90-м асобным спецыяльным пошукавым батальёнам мінабароны Расіі. Раскопкі вяліся на цэнтральнай выспе перад Мікалаеўскім гарнізонным храмам і на Валынскім і Кобрынскім умацаваннях.

У Салігорску і Магілёве святар асвяціў зброю

У Салігорску ў пункце дыслакацыі сёмай асобнай патрульнай роты ўнутраных войскаў 21 снежня была здзейсненая цырымонія ўручэння зброі новаму папаўненню. Зброю асвяціў выконваючы абавязкі дабрачыннага Салігорскай царкоўнай акругі пратаіерэй Грыгорый Бяляцкі, які затым акрапіў святой вадой навабранцаў патрульнай роты і ўручыў ім абразы Хрыста Збаўцы, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У гэты ж дзень у Магілёве кіраўнік епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і праваахоўчымі органамі Магілёўскай епархіі пратаіерэй Сергій Лабада асвяціў зброю навабранцаў 5 асобнай брыгады ўнутраных войскаў, паведамляе mogeparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі