БПЦ адмовілася ад пошуку інвестара для будаўніцтва адміністрацыйнага будынка

проектМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, пракаментаваў сітуацыю па рэалізацыі праекта будаўніцтва комплекса адміністрацыйных будынкаў Мінскай Экзархіі БПЦ у Мінску па вуліцы Вызвалення, блізу Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Праект будаўніцтва інвестыравала кампанія «Трайпл», якая мела намер перадаць Праваслаўнай Царкве 33% памяшканняў у будынках па адрасе вул. Вызвалення 6, 6а і 8. Яшчэ траціну памяшканняў кампанія меркавала пакінуць сабе, астатнюю траціну – прадаць з мэтай кампенсацыі выдаткаў на будаўніцтва. Аднак, у сувязі з узніклымі матэрыяльнымі праблемамі, кампанія “Трайпл” прыняла рашэнне аб спыненні фінансавання гэтага праекта, паведамляе church.by.

Мітрапаліт Павел падкрэсліў таксама, што ўмовы іншых інвестараў, якія прапаноўвалі Царкве супрацоўніцтва, былі для Экзархіі непрымальнымі. Па гэтай прычыне герарх абвясціў аб тым, што, маючы востры недахоп памяшканняў для нармальнай працы, Экзархія адмаўляецца ад пошукаў інвестараў, якія ставяць абавязковай умовай адчужванне плошчаў.

У дадзены момант Царква мае намер прыкласці намаганні для пошукаў мецэнатаў і пабудаваць Духоўна-Адміністрацыйны комплекс будынкаў Мінскай Экзархіі БПЦ за кошт ахвяраванняў.

У бліжэйшы час будзе створаны Апякунскі савет па рэалізацыі праекта і будаўніцтва. Да рэалізацыі праекта будзе прыцягнуты Падворак БПЦ у Маскве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі