Папа Францішак: Няхай будуць узнагароджаныя тыя, хто дапамагае мігрантам і ўцекачам
Папа Рымскі Францішак апоўдні 25 снежня на Божае Нараджэнне звярнуўся да вернікаў з традыцыйным пасланнем «Urbi et Orbi» – «Гораду і свету».
Заклікаючы каталікоў свету адкрыць сэрца на ласку дня прышэсця ў свет Госпада, пантыфік заклікае ўсвядоміць гэты “прамяністы дзень” як “дзень міласэрнасці, у які Бог Айцец адкрыў чалавецтву Сваю неабсяжную пяшчоту, Дзень святла, што рассейвае цемру страху і трывогі, Дзень міру, у які становіцца магчымым сустракацца, весці дыялог і прымірацца”, паведамляе ru.radiovaticana.va.
“Там, дзе нараджаецца Бог, нараджаецца надзея. Ён прыносіць яе. Там, дзе нараджаецца Бог, нараджаецца мір. А там, дзе нараджаецца мір, няма больш месца для нянавісці і для вайны”, – сцвярджае пантыфік, кажучы пра войны і ўзброеныя канфлікты, якія штодня зносяць чалавечыя жыцці.
Папа Францішак заклікаў вернікаў свету маліцца аб аднаўленні дыялогу паміж Ізраілем і Палестынай, аб хутчэйшых пазітыўных выніках дамоўленасці ААН па Сірыі і прыняцці мірнай дамовы па Лівіі, аб рэальных намаганнях міжнароднай супольнасці, накіраваных на спыненне зверстваў ў Іраку, Емене і ў Трапічнай Афрыцы.
“Я думаю пра ахвяраў бесчалавечных тэрарыстычных актаў, у асаблівасці нядаўніх масавых забойстваў, якія адбыліся ў небе над Егіптам, у Бейруце, Парыжы, Бамаке і Тунісе”, – сказаў Папа Францыск, нагадваючы аб неабходнасці маліцца аб усіх хрысціянаў, “якіх пераследуюць у розных частках свету за веру – сучасных пакутніках”, а таксама аб народах Конга, Бурундзі і Паўднёвага Судана, дзе зноў разгараюцца грамадзянскія вайны.
“Няхай Раство прынясе сапраўдны свет Украіне і палёгку тым, хто пакутуе ад наступстваў канфлікту, хай натхніць імкненні да выканання дасягнутых пагадненняў, каб ва ўсёй краіне аднавілася згода”, – кажа пантыфік, спадзеючыся таксама на пазітыўнае развіццё лёсу калумбійскага народа, заклікаючы маліцца аб тым , “каб ён і надалей імкнуўся да дасягнення жаданага міру, натхнёны надзеяй”.
Асаблівай малітвай і клопатам Папа Францішак заклікае акружыць найбольш уразлівых і пазбаўленых годнасці – дзяцей-салдат, жанчын, якія церпяць гвалт, ахвяраў гандлю людзьмі і наркагандлю.
Прыярытэтным аб’ектам дзейснай хрысціянскай любові Папа Францыск называе таксама ўцекачоў з ачагоў вайны і галечы: “Будуць жа ўзнагароджаныя багатымі благаславеннямі людзі і дзяржавы, якія прыкладаюць шчодрыя намаганні, прыходзячы на дапамогу шматлікім мігрантам і ўцекачам, прымаючы іх і дапамагаючы пабудаваць годную будучыню для сябе і для блізкіх, а таксама інтэгравацца ў прыняўшае іх грамадства”.
У роўнай ступені Папа заклікае ласку Божую на тых, у каго няма нават працы, і тых, на кім ляжыць грамадская адказнасць у палітычнай і эканамічнай галінах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)