З праваслаўнай Віцебскай епархіі хочуць вылучыць Аршанскую

разукрупнитьУ Віцебску 25 снежня ў зале пры праваслаўным храме Перамянення Гасподняга адбыўся справаздачны сход духавенства і актыўных свецкіх вернікаў Віцебскай епархіі пад старшынствам архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

Па выніках выступленняў уладыкі Дзімітрыя, сакратара епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Уладзіміра Разановіча, першага прарэктара Віцебскай духоўнай семінарыі пратаіерэя Канстанціна Ізафатава і шэрагу прадстаўнікоў епархіяльных аддзелаў, якія падвялі вынікі гэтага года, быў агучаны падрыхтаваны напярэдадні зварот да мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб разузбуйненні Віцебскай епархіі, паведамляе vitprav.by.

У звароце духавенства Віцебшчыны прапануе падзяліць епархію на асобныя Віцебскую і Аршанскую епархіі.

Аналагічны зварот будзе накіраваны таксама ў органы дзяржаўнай улады.

Напярэдадні ўладыка Дзімітрый даў прэс-канферэнцыю для СМІ па выніках адыходзячага года ў канферэнц-зале Віцебскай духоўнай семінарыі.

У ліку важных епархіяльных падзеяў уладыка Дзімітрый адзначыў першыя маштабныя Калядныя чытанні, пачатак супрацоўніцтва з Ніжагародскай духоўнай семінарыяй, будаўніцтва храма Матроны Маскоўскай у мікрараёне Білева.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі