Напярэдадні Раства прыходскія святары наведваюць домы ляжачых і састарэлых

крулевщизнаНастаяцель праваслаўнага Траецкага храма ў вёсцы Дзераўная пад Слонімам пратаіерэй Анатоль Яжэўскі разам з сястрой міласэрнасці 25 снежня наведаў цяжкахворага гараджаніна Міхаіла Томчыка.

Святар прынёс медыкаменты, прадукты харчавання і вітаміны, падтрымаў маці хворага гутаркай аб нябеснай узнагародзе для тых, хто даглядае хворых, паведамляе eparhia.by.

Настаяцель храма Усячэння галавы Іаана Прадцечы пратаіерэй Віктар Гмір ў гэты ж дзень наведаў састарэлых з аддзялення кругласутачнага знаходжання пры пасялковай бальніцы, а благачынны Ушацкай акругі пратаіерэй Вячаслаў Лобец – старых з Дуброўскай сельскай бальніцы сястрынскага дагляду, паведамляе eparhia992.by.

Клірыкі кобрынскага Аляксандра-Неўскага сабора 16 снежня ўзялі ўдзел у раённай канферэнцыі Беларускага чырвонага крыжа, выступіўшы з аповедамі пра важнасць міласэрнасці ў жыцці хрысціяніна і пра дзейнасць рэгіянальных сястрынстваў міласэрнасці, паведамляе ekklisia.by.

Праваслаўныя святары Шчучына на працягу тыдня аб’ехалі хаты самотных і састарэлых прыхаджанаў у аддаленых маленькіх вёсках, паспавядаўшы і прычасціўшы іх, паведамляе orthos.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі