У Брунеі Санта-Клаўс развозіць дзецям падарункі насуперак дзяржаўнай забароне

запретУ Брунеі – дзяржаве ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на паўночна-заходнім беразе выспы Барнэа, Санта-Клаўс развозіць калядныя падарункі хрысціянскім дзецям насуперак дзяржаўнай забароне на святкавання Раства і выкарыстанне каляднай атрыбутыкі.

Забарона на святкаванне Калядаў у Брунеі звязанае з тым, што большая частка насельніцтва вызнае іслам. Тым не менш, Санта-Клаўс, які адправіўся дарыць дзецям падарункі на Каляды, праігнараваў рашэнне ўладаў, паведамляе sedmitza.ru.

Па дадзеных Аб’яднанага камандавання паветрана-касмічнай абароны паўночнаамерыканскага кантынента, якое па традыцыі адсочвае працэс раздачы калядных падарункаў, Санта-Клаўс 24 снежня даставіў падарункі дзецям у Бандар-Серы-Бегаване – сталіцы Брунея, назва якога перакладаецца як “мясціна міру”.

Таксама забарона на святкаванне Раства абвешчаная ў Самалі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі