У Сірыі падчас авіўдара забітыя камандзіры антыасадаўскай апазіцыі

захранУ Сірыі паблізу Дамаска 25 снежня падчас кропкавага авіяўдару па аператыўным штабе ўзброеных паўстанцаў, апазіцыйных прэзідэнту Асаду, загінулі і атрымалі раненні 90 баевікоў, сяро якіх 20 палявых камандзіраў, у т. л. камандзіры груповак “Джейш аль-Іслам” Захран Аллюш і “Фейлак Рахман” Абдэль Насэр Шамір.

Мэтай нарады, у якім таксама бралі ўдзел камандзіры групоўкі “Ахрар аш-Шам”, было стварэнне сумеснага камандавання пад Дамаскам для супрацьстаяння надыходзячым урадавым войскам, паведамляе ru.euronews.com.

Баевікі сцвярджаюць, што ў авіярейдзе на сакрэтны штаб прымалі ўдзел расійскія самалёты.

“Джейш аль-Іслам” – найбуйнейшае фарміраванне ўзброенай апазіцыі на подступах да сірыйскай сталіцы. Днямі на канферэнцыі ў Эр-Рыядзе прадстаўнікі “Джейш аль-Іслам” былі ўключаныя ў склад Вышэйшага камітэта па мірных перамовах, запланаваным ў Жэневе на пачатку студзеня.

Адначасова “Исламская дзяржава” працягнула наступ на ўсходзе Сірыі, адбіўшы ў урадавых войскаў горад Дайра-Эз-Заур – “пярліну пустыні”, дзе сканцэнтраваная нафтаздабываючая прамысловасць Сірыі.

У Іраку ў ста кіламетрах ад Багдада працягваюцца жорсткія баі за Эль-Рамадзі. 22 снежня пачалася маштабная наступальная аперацыя ўрадавых войскаў Ірака на Рамадзі, які ўтрымліваюць баевікі ІДІЛ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі