У Іспаніі забойства мігранта вылілася ў масавыя сутыкненні

андалусияУ іспанскай Андалусіі ў правінцыі Альмерыі забойства мігранта з Гвінеі-Бісаў, здзейсненае 25 снежня мясцовымі жыхарамі цыганскай нацыянальнасці, прывяло да масавых беспарадкаў.

У горадзе Ракетас-дэ-Мар, дзе было здзейсненае забойства, выхадцы з Афрыкі пачалі падпальваць кантэйнеры са смеццем і бурыць гарадскую маёмасць, здзейсніўшы шматлікія пажары. Паліцэйскія ачапляюць раёны, каб аддзяліць цыган ад мігрантаў, паведамляе publico.es.

У шэрагу іспанскіх гарадоў ўзмоцненае патруляванне, паліцэйскія шукаюць забойцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 41-гадовы мігрант быў смяротна паранены падчас дарожнай сваркі.

Хваляванні ў Іспаніі набылі шырокі рэзананс у іншых еўрапейскіх краінах, дзе масава пражываюць мігранты. На французскай Корсіцы мітынг з нагоды нядаўняга нападу мігрантаў на двух пажарных і паліцэйскага выліўся ў пагром у арабскім квартале, падчас якога быў разгромлены мусульманскі малельны дом і спаленыя асобнікі Карана.

Таксама ў французскім Кале паліцыя прадухіліла сутыкненні з мігрантамі, якія спрабавалі прарвацца ў тунэль пад Ла-Маншам, каб збегчы ў Англію.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі