Грэка-каталіцкі святар на Раство: Задача Царквы – падкрэсліваць, што мы жывем у супольнасці

кротГрэка-каталіцкі святар з Гродна а. Андрэй Крот, настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай, распавёў, як яго парафіяне маліліся за вячэрняй Літургіяй пры вымыкнутым святле са знічкамі ў руках, не падавалі на стол 12 страваў, а елі куцьцю і “тое, што Бог паслаў”, а на наступны дзень калядавалі і глядзелі батлеечны спекталь.

Падрабязны аповед пра святкаванні гродненцаў можна пабачыць тут.

«Задача Царквы – падкрэсліваць, што мы жывём у супольнасці, што мы не нейкія атамы ў гэтым сусвеце, нікому не патрэбныя, – бо мы найперш патрэбныя Богу. Нядаўна прачытаў цудоўнае выказванне: калі ты ня маеш каго запрасіць за калядны стол, запрасі Ісуса Хрыста».

Грэка-каталіцкі святар з Мінску а. Яўген Усошын у размове з Уладзімірам Мацкевічам у адмысловай праграме тэлекампаніі “Белсат”, прысвечанай святкаванням Нараджэння Хрыстова, распавёў пра сэнс і асаблівасці свята.

Ці не згубіла Раство першаснага рэлігійнага сэнсу, ці ёсць розніца паміж “Раством” і “Калядамі”, якія новыя выклікі паўсталі перад хрысціянамі ў сучасным сьвеце, – адказы на гэтыя пытанні можна пачуць у відэазапісе праграмы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі