Ксёндз Завальнюк: духоўныя настаўнікі павінны працаваць у дзіцячым садзе, школе, арміі

завальнюк

Паслухмянасць, падзяка, клопат аб блізкім – усё гэта закладваецца з калыскі, заявіў у інтэрв’ю БелТА пробашч касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк.

«Таму, акрамя выхавальніц, грамадству патрэбныя і духоўныя настаўнікі. Яны павінны працаваць у дзіцячым садзе, у школе, у арміі. Пакуль жа мы ўкладваем у моладзь больш матэрыяльнага – мабільнікі, машыны, кватэры. Баюся, што ў адказ атрымаем усё той жа грубы рэчавізму», – адзначыў ён.

На яго думку, у Беларусі «добрыя тры-чатыры пакаленні маральна выпусташаныя, духоўна спустошаныя». «Але яны ў тым не вінаватыя. Не было храмаў, не было святароў. Таму яны павінны спрыяць таму, каб іх дзеці спазналі асновы духоўнасці, выхоўваліся на прыкладах чыстай экалогіі душы. Дзверы храмаў адкрыты для кожнага з нас. Але не ўсе спяшаюцца ў іх ўвайсці. Па гэты дзень людзьмі рухаюць вельмі туманныя жыццёвыя мэты. Няўжо, калі партманэ поўнае грошай, гэта і ёсць сэнс жыцця? Або канчатковая мэта складаецца ў тым, каб напоўніць свой халадзільнік прадуктамі? Духоўная творчасць, той свет, што ідзе з глыбіні душы, – гэта першааснова і сутнасць быцця», – заявіў святар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі