Святы Мікалай з “Чыстага сэрца” здзейсніў цуд для хворага хлопчыка з Ваўкавыска

димаКаталіцкая моладзевая дабрачынная місія «Чыстае сэрца» напярэдадні Раства Хрыстова здзейсніла акцыю «Ліст ад Святога Мікалая» – бацькі, якія паведамілі валанцёрам адрэсы сваіх дзяцей, змаглі з дапамогай місіі арганізаваць дзіцяці віншавальную паштоўку ад Святога Мікалая.

Адзін з лістоў, які атрымалі валанцёры, быў напісаны пажылой кабетай з Ваўкавыска, якая папрасіла даслаць паштоўку яе ўнуку Дзіму Радчанку, інваліду з нараджэння. У адказ на кранальную гісторыю чальцы місіі вырашылі выправіць Святога Мікалая ў Ваўкавыск, каб уручыць падарунак Дзіму і чальцам яго сям’і асабіста, паведамляе catholic.by.

Нечаканым сюрпрызам для дзяцей стала прыкладзенае да паштоўкі запрашэнне на лядовае шоў «Зюзя, ці Новы год онлайн» у мінскай «Чыжоўцы-Арэне».

Арганізатарам і мецэнатам запрашэння дзяцей на шоў стаў эстрадны дзеяч Валерый Мулявін.

У Гомелі бамжам пакажуць калядны спектакль

Каталіцкая моладзь, якая дапамагае манахіням супольнасці Сясцёр Маці Тэрэзы, што працуюць у гомельскім Доме міласэрнасці,  падрыхтавала калядны спектакль аб Нараджэнні Хрыстовым з песнямі, танцамі і мізансцэнамі.

Першыя паказы спектакля ўжо адбыліся, хутка падчас каляднага святочнага абеда яго пабачаць бамжы і жабракі, якімі апякуецца Дом міласэрнасці, паведамляе katolik-gomel.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі