У Беларусі ў будучым падвысяць пенсійны ўзрост

качанова
Павышэнне пенсійнага парога ў будучыні непазбежна, заявіла намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

Яна нагадала, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не раз адзначаў, што павышаць пенсійны ўзрост трэба, але калі людзі выкажуцца “за”.

Віцэ-прэм’ер лічыць, што пенсійны ўзрост у краіне нізкі і не ўлічвае ні эканамічных рэалій, ні росту сярэдняй працягласці жыцця, перадае БЕЛТА.

Цяпер жанчыны атрымліваюць пенсію ў сярэднім больш за 25 гадоў, і большасць пасля 55 гадоў працягвае працаваць. На выплату пенсій працуючым пенсіянерам накіроўваюцца вялікія фінансавыя рэсурсы, дадала віцэ-прэм’ер.

“Да пытання аб павышэнні пенсійнага парога ў будучыні мы прыйдзем так ці інакш”, – сказала Наталля Качанава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі