У Наваполацку пачалася акцыя «Падары салдату праваслаўную кнігу»

подариПа ініцыятыве кіраўніка аддзела праваслаўнай Полацкай епархіі па сувязях з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі пратаіерэя Аляксандра Шаховіча ў Наваполацку і ​​Полацку аб’яўленая дабрачынная калядная акцыя «Падары салдату праваслаўную кнігу».

У храме Раства Іаана Прадвесніка ў Наваполацку з 27 снежня па 18 студзеня прымаецца ў падарунак праваслаўная літаратура, якая будзе перададзеная ў бібліятэкі воінскіх частак, паведамляе eparhia992.by.

У Гродне настаяцель кафедральнага сабора прадставіў навінкі бібліятэкі

У Гродне 27 снежня настаяцель кафедральнага Пакроўскага сабора пратаіерэй Георгій Рой прадставіў прыхаджанам ў межах новай сустрэчы ў бібліятэцы навінкі бібліятэчнага фонду. Святар прэзентаваў стэнд новых кніг, а таксама падзяліўся асабістымі ўражаннямі аб прачытаных выданнях, паведамляе orthos.org.

У Беларускім Экзархаце створаная місія па забеспячэнню прыходаў кнігамі

Пры Беларускім Экзархаце створаная рэлігійная місія «Блага», якая будзе займацца забеспячэннем прыходаў новымі кнігамі і прадметамі царкоўнага ўжытку. Старшынёй місіі прызначаны настаяцель мінскага храма пакутніцы Таццяны іерэй Аляксій Кандрашоў, паведамляе pravminsk.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі