Ізраільскі равін заклікаў выгнаць “вампіраў”-хрысціянаў са Святой Зямлі

раввинАсамблея каталіцкіх біскупаў Святой Зямлі 28 снежня звярнулася да ізраільскіх уладаў з просьбай прыняць меры адносна новага публіцыстычнага артыкула вядомага сваім экстрэмізмам равіна Бенцыёна Гапштэйна, якая заклікае да выгнання хрысціянаў з Ізраіля.

«Хрысціяніна больш не лічаць пагрозлівым вампірам, а хутчэй, прыемным, прыязным турыстам і партнёрам па заходняй культуры, якая дамінуе над нашымі жыццямі», – з абурэннем звяртаецца рабін да юдэяў, настойваючы, што «ў Раства няма месца ў Святой зямлі», бо «місіянерскай працы хрысціянаў нельга даць кропку апоры”, паведамляе sedmitza.ru.

“Давайце выкінем вампіраў з нашай зямлі, перш чым яны вып’юць нашу крывю ізноў», – лютуе равін-экстрэміст. Гэтыя, а таксама іншыя выказванні лідэра артадоксаў, каталіцкія біскупы назвалі «абразлівымі і цалкам недапушчальнымі», зрабіўшы акцэнт на тым, што чатыры месяцы таму яны ўжо спрабавалі абскардзіць дзеянні Бенцыёна Гапштэйна.

Равін Гопштейн ўзначальвае “Lehava” – “Арганізацыю па прадухіленні асіміляцыі ў Святой Зямлі”, якая выступае супраць інтэграцыі габрэяў і не-габрэяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі