Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Маці шматдзетных маці
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей 19 шматдзетных маці з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей узнагароджаны ордэнам Маці. Адпаведны ўказ № 509 ад 21 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляецца на сайце прэзідэнта Беларусi.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей вырашана узнагародзiць ордэнам Маці:
па Віцебскай вобласці
Таццяну Леанідаўну Амельчанка – хатнюю гаспадыню, Кастрычніцкі раён Віцебска, Святлану Леанідаўну Бярозіну – санітарку гарадской бальніцы № 4 установы аховы здароўя ”Аршанская цэнтральная паліклініка“, Таццяну Якаўлеўну Гаўрыльчык – медыцынскую сястру Бягомльскай раённай бальніцы ўстановы аховы здароўя ”Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца“, Марыну Аляксандраўну Дарануца – загадчыка філіяла № 21 ”Глінскі сельскі клуб“ дзяржаўнай установы культуры ”Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна“, Людмілу Анатольеўну Плескунову – хатнюю гаспадыню, г.Гарадок, Аксану Валянцінаўну Храмаву – выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі ”Яслі-сад № 4 г.Новалукомля“, Ганну Аляксандраўну Яшыну – кантралёра вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства ”Наваполацквадаканал“;
па Гомельскай вобласці
Вольгу Аляксандраўну Залатарову – бухгалтара адкрытага акцыянернага таварыства ”Сучасныя рознічныя тэхналогіі“, Гомель, Кацярыну Сяргееўну Казмерчук – санітарку ўстановы ”Рэчыцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў, якія маюць фізічныя парушэнні“, Алену Уладзіміраўну Кузюкову – хатнюю гаспадыню, Чыгуначны раён Гомеля, Таццяну Пятроўну Случыч – настаўніцу дзяржаўнай установы адукацыі ”Слабадскі дзіцячы сад – базавая школа Лельчыцкага раёна“, Тамару Генадзьеўну Чырык – хатнюю гаспадыню, г.Рэчыца, Святлану Васільеўну Шэўцову – інспектара аддзела кадраў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства ”Дабрынь“ Ельскага раёна;
па Гродзенскай вобласці
Юлію Сяргееўну Батырханаву – спецыяліста Гродзенскага рэгіянальнага аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства ”Белзнешэканамбанк“, Алену Міхайлаўну Вянско – таваразнаўца ламбарда таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Вега Сталіца“, Ліда, Таццяну Аляксандраўну Малашчанка – аператара сувязі аддзялення паштовай сувязі Карэлічы-1 Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі, Святлану Іванаўну Савіцкую – паштальёна аддзялення паштовай сувязі Капцёўка аб’яднанага цэха паштовай сувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі ”Белпошта“, Марыю Генрыхаўну Самакар – настаўніцу дзяржаўнай установы адукацыі ”Крупаўская сярэдняя школа“ Лідскага раёна, Зою Леанідаўну Семілет – рэгента царкоўнага хору рэлігійнай абшчыны ”Прыход храма Успення Прасвятой Багародзіцыў в.Капцёўка Гродзенскага раёна Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы“.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)