У Баранавічах пройдуць “ціхія” рэкалекцыі для пачаткоўцаў

реколлекцииУ Баранавічах з  1 па 5 студзеня, а таксама з 7 па 11 студзеня пройдуць тэматычныя ігнацыянскія рэкалекцыi  «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» на падставе духоўных практыкаванняў святога Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса – каталіцкага ордэна езуітаў.

Кожны дзень рэкалекцыяў будзе ўтрымліваць малітоўнае чытанне Божага слова, індывідуальную і супольную малітвы. Штодня будзе адбывацца Святая Імша і індывідуальная размова са святаром.

Увесь астатні час будзе праходзіць у цішыні і маўчанні.

Па ўсiх пытаннях, звязаных з запісам на ўдзел і высвятленнем падрабязнасцяў, можна звяртацца па тэлефонах  +375 44 465 18 78 і +375 29 205 2067, а таксама e-mail: victoriamsf@tut.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі